Перайсці да зместу

Танака Гііці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Танака Гііці
田中 義一
26-ы прэм’ер-міністр Японіі
20 красавіка 1927 — 2 ліпеня 1929
Папярэднік Wakatsuki Reijirō[d]
Пераемнік Osachi Hamaguchi[d]

Нараджэнне 25 ліпеня 1864(1864-07-25)
Смерць 29 верасня 1929(1929-09-29)[2] (65 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Sute Tanaka[d]
Дзеці Tatsuo Tanaka[d]
Партыя
Адукацыя
Прафесія ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
Knight Grand Cross of the Order of the British Empire
Ордэн Ганаровага легіёна
Order of the Rising Sun with Paulownia Flowers, 1st class ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года) кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы Order of the Golden Kite
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Танака Гііці (22 чэрвеня 1864 — 29 верасня 1929) — генерал Імператарскай арміі Японіі, палітык, 26-ы прэм’ер-міністр Японіі.

Прэм’ер-міністр[правіць | правіць зыходнік]

Танака стаў прэм’ер-міністрам Японіі ў 1927 годзе, паралельна выконваючы функцыі міністра замежных спраў. Пры яго праўленні адбылася фінансавая паніка 1927 года.

Танака прадпрымаў намаганні для таго, каб здушыць руху сацыялістаў, камуністаў і іх прыхільнікаў.

Танака працягнуў палітыку агрэсіўнай інтэрвенцыі ў Кітаі і Манголіі. На працягу 1927—1928 гадоў ён тройчы накіроўваў войскі ў Кітай, у тым ліку ў час Цзінаньскага інцыдэнту.

Танака прыйшоў да ўлады ў той час, калі ў Японіі пачалі наспяваць падзеі, што прывялі да яе ўдзелу ў Другой сусветнай вайне. У 1928 годзе дзеянні ўльтраправых груповак і Квантунскай арміі выліліся ў крызіс: забойства Чжан Цзаліня і няўдалую спробу акупацыі Маньчжурыі. Для самога Танакі забойства Чжан Цзаліня было нечаканасцю. Ён сцвярджаў, што афіцэры, адказныя за інцыдэнт павінны паўстаць перад ваенна-палявым судом. Не маючы падтрымкі і падвяргаючыся крытыцы як з боку парламента, так і з боку самога імператара Хірахіта, Танака і яго кабінет сышлі ў адстаўку ў поўным складзе. Праз некалькі месяцаў генерал памёр.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1049352483 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Brozović D., Ladan T. Tanaka Giichi // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]